Арыштавалі былога гендырэктара хакейнага клуба "Юнацтва", за Чыжоўка-Арэну
Эдуарда Зотава знялі з пасады ў пачатку мінулага тыдня.
Аднак на гэтым яго непрыемнасці не скончыліся. Як паведамляе "Прессбол", неўзабаве былога гендырэктара арыштавалі. У адносінах Зотава распачалі крымінальную справу па артыкуле "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі".
Паводле некаторых звестак, прычынай адстаўкі гендырэктара стала зацягванне тэрмінаў здачы ў эксплуатацыю "Чыжоўка-Арэны", будаўніцтва якой знаходзілася ў падпарадкаванні хакейнага клуба як кіруючай арганізацыі, адзначае "Интерфакс-Запад".
Фота — goals.by