Арыштаваны падазраваны ў забойстве кіраўніка страхавой кампаніі ў Нью-Ёрку
Падазраваны ў забойстве
Арыштаваны падазраваны ў забойстве кіраўніка страхавой кампаніі ў Нью-Ёрку. 26-гадовага Луіджы Манджыёнэ затрымалі ў штаце Пенсільванія, паведамілі ў паліцыі.
Манджыёнэ сядзеў у "МакДональдсе", калі яго супрацоўнік апазнаў кілера па здымках, распаўсюджаных паліцыяй. З сабой у мужчыны аказаліся "некалькі прадметаў, якія злучаюць яго з інцыдэнтам", у тым ліку маска і агнястрэльная зброя. Пакуль абвінавачванні ў забойстве кіраўніка UnitedHealthcare Браяна Томпсана яму не выставілі. Затрыманы застаецца ў Пенсільваніі. Там яго дапытаюць дэтэктывы з Нью-Ёрка, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Томпсан быў застрэлены ў Нью-Ёрку 4 снежня. Злачынец некалькі разоў стрэліў у яго з пісталета і ўцёк. Бізнесмен памёр ад атрыманых раненняў. На працягу наступных дзён паліцыя апублікавала некалькі здымкаў падазраванага. За інфармацыю пра яго абвесцілі ўзнагароджанне — $60 тысяч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.