Асцярожна, настальгія! Disney зняў кароткаметражку да свайго стагоддзя
Disney
Disney зняў кароткаметражку "Аднойчы ў студыі" і прымеркаваў яе да сваёй стогадовай гадавіны, піша Variety.
Падзеі "Аднойчы ў студыі" адбываюцца... у анімацыйнай студыі ў канцы працоўнага дня. Як толькі апошні чалавек сыходзіць з працы, студыя ператвараецца ў чароўнае месца. Мікі Маўс і Міні Маўс сыходзяць з фатаграфіі і клічуць сваіх сяброў сабрацца для афіцыйнага партрэта ў гонар 100-годдзя Disney.
У мультфільме з'яўляюцца і старыя добрыя Беласнежка, Пітэр Пэн і Крыстафер Робін — і героі новых дыснэеўскіх гісторый. Наогул вы ўбачыце 543 персанажы з больш чым 85 поўнаметражных і кароткаметражных мультфільмаў Дыснея.
Трэйлер гэтага мульціка можна паглядзець ужо зараз.
Прэм'ера кароткаметражкі ўжо адбылася на канале АВС. Яго таксама будуць паказваць у кінатэатрах перад стужкай "Запаветнае жаданне", прэм'ера якой прызначаная на 22 лістапада 2023 года. Праўда, ці пакажуць мульцік у Беларусі, незразумела — з прэм'ерамі ў нашых кінатэатраў усё вельмі складана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.