Асуджаныя былыя службовыя асобы з транспартнай інспекцыі

Асуджаныя былыя службовыя асобы з транспартнай інспекцыі

У чацвер Мінскі гарадскі суд асудзіў былых службовых асоб транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. Былы начальнік упраўлення вагагабарытнага кантроля Мікалай Літошык атрымаў 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці (на 5 гадоў яму забаронена займаць пэўныя пасады). Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры групай асоб па папярэдняй змове, інфармуе БЕЛТА.

Былы начальнік аддзела вагагабарытнага кантролю філіяла па Мінску і Мінскай вобласці Аляксандр Грэковіч быў прызнаны вінаватым у атрыманні хабару, у здзяйсненні іншых карупцыйных злачынстваў. Ён асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама Грэковіч мусіць выплаціць штраф — 27600 рублёў. У яго канфіскуюць маёмасць, на 5 гадоў пазбавяць права займаць пэўныя пасады. На абскарджванне прысуду ў асуджаных ёсць 10 дзён.

Вядома, што службовыя асобы на працягу 2012-2016 гадоў бралі хабары за спрыяльнае вырашэнне пытання з бесперашкодным праездам грузавікоў па дарогах сталіцы і Мінскай вобласці. У справе Літошыка 13 фактаў атрымання грошай ад аднаго чалавека на агульную суму каля 26 тысяч долараў, у справе Грэковіча згадваюць больш за сотню хабараў ад 31 чалавека (іх сумы складалі ад 200 тысяч недэмінаваных беларускіх рублёў да 2 тысяч долараў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі