AURA, Яраш, VAL, CHAKRAS: сталі вядомыя фіналісты адбору на "Еўрабачанне-2020"
27 студзеня "Белтэлерадыёкампанія" аб'явіла фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020". Імі сталі 12 чалавек:
VAL
Аляксандра Захарык
Ян Яраш
AURA
NAPOLI
КейСИ
CHAKRAS
Анастасия Гламозда
Дар'я Хмяльніцкая
Анжаліка Пушнова
Анастасія Развадоўская
Анастасія Малашкевіч
У жывым праслухоўванні, што адбылося ў студыі "600" узялі ўдзел 49 прэтэндэнтаў на паездку ў Ротэрдам. У фокус-групу, якая абірала фіналістаў, увайшлі музыкі Naviband, Зена, Георгій Калдун, Юрый Селязнёў, Вольга Вараб'ёва з ансамбля "Камерата", прадстаўніца "Белтэлерадыёкампаніі" Таццяна Якушава, кампазітарка Алена Атрашкевіч і іншыя.
Лёсаванне фіналістаў пройдзе 28 студзеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.