Аўстрыйская журналістка: адвезлі ў РУУС для праверкі, адпусцілі з прабачэннямі

Аўстрыйская журналістка: адвезлі ў РУУС для праверкі, адпусцілі з прабачэннямі

Затрыманая 9 жніўня журналістка з Аўстрыі Карола Шнайдэр была акрэдытаваная для працы ў Беларусі. Гэта не перашкодзіла міліцыянтам спыніць яе на вуліцы і адвезці ў РУУС.

Акрэдытацыю МЗС Шнайдэр атрымала за дзень да прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Карола расказала Еўрарадыё, што яе і аператара прывезлі ў РУУС для праверкі дакументаў. Пасля — хутка адпусцілі, папрасілі прабачэння і адвезлі назад.

Як распавядала Еўрарадыё, мінская міліцыя заявіла, што ніякіх затрыманняў журналістаў не было, а МЗС Беларусі — што была проста праверка дакументаў. У МЗС Аўстрыі сітуацыю ацанілі іначай і выказалі пратэст супраць затрымання журналістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі