МЗС Аўстрыі пацвердзіла затрыманне журналістаў тэлеканала ORF у Мінску

МЗС Аўстрыі пацвердзіла затрыманне журналістаў тэлеканала ORF у Мінску

Міністэрства замежных спраў Аўстрыі пацвердзіла, што 9 жніўня ў Мінску былі затрыманыя журналісты тэлеканала ORF. 

"Аўстрыйская журналістка і яе аператар учора на кароткі час былі затрыманыя беларускай міліцыяй для высвятлення асобы. Аўстрыя неадкладна выказала пратэст супраць гэтага дзеяння беларускім уладам. Затрыманне зусім непрымальна для Аўстрыі. Мы чакаем, што журналісты змогуць бесперашкодна выконваць сваю працу, а свабода СМІ будзе цалкам выкананая", — гаворыцца ў каментары аўстрыйскага МЗС, які цытуе БелаПАН.

Пра затрыманне аўстрыйскіх журналістаў паведамілі беларускія праваабаронцы.  Па іх словах, затрыманне адбылося ў цэнтры сталіцы на плошчы Незалежнасці.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз падкрэсліў, што аўстрыйцаў не затрымлівалі, а спынілі для праверкі дакументаў. Па яго словах, іх адразу адпусцілі і яны даздымалі свой сюжэт. 

Афіцыйная прадстаўніца ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч у сваім каментары заявіла, быццам затрыманняў журналістаў 9 жніўня не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі