Аўтар REGNUM пагражаў беларускім уладам “ветлівымі людзьмі”
У пятніцу, 9 снежня, калегі журналіста расійскага інфармагенцтва REGNUM Сяргея Шыптэнкі паведамілі пра яго затрыманне. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. Але хутчэй за ўсё ён таксама будзе праходзіць фігурантам па справе аб распальванні нацыянальнай варажнечы
За гэта ж у Беларусі нядаўна затрымалі яшчэ дваіх аўтараў расійскага сайту REGNUM.
За два дні да гэтага Шыптэнка так адрэагаваў на затрыманне сваіх беларускіх паплечнікаў: “Засумавалі па ветлівых людзях”. Мяркуючы па ўсім, фраза была адрасаваная беларускім уладам.