Аварыя на вадаправодзе ў Дзяржынскім раёне

На месцы аварыі

На месцы аварыі / t.me/dzr_by/

Увечары ў аўторак стала вядома пра аварыю на вадаправодзе ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Без вады засталіся жыхары мікрараёнаў Паўднёвы і Паўднёвы-2 (Фаніпаль) і вёсак Падсасонне і Холма (Фаніпальскі сельсавет).

Мясцовае выданне паведамляе, што адбыўся прарыў вадаправода дыяметрам 250 мм. Аднаўленнем займаецца Водаканал Дзяржынскага раёна.

Падобныя аварыі адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны, у тым ліку і ў сталіцы. Інфраструктура патрабуе абнаўлення. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі