"Бацька дэмакратыі" — магілёўцы намалявалі Лукашэнку на капоце аўто (відэа)
"Цісні падабайку! Бацька адабрае!" — заклікаюць аўтары відэа.
Аўтаўладальнікі з Магілёва наклеілі на капот свайго аўтамабіля “Жыгулі” вялікі партрэт Аляксандра Лукашэнкі і знялі гэта на відэа пад назвай "Айцец дэмакратыі", якое выклалі ў суполцы "Turbo Гараж".
Хлопцы пакуль не выязджалі на машыне на вуліцы горада, але вельмі цікавяцца рэакцыяй ДАІ. У канцы роліка аўтары заклікаюць падпісчыкаў упадабаць відэа: "Цісні падабайку! Бацька адабрае!"