Бабёр пасяліўся ў ліўневай каналізацыі і нават зрабіў там хатку (фота)

Як паведамляе газета “Навіны Палесся”, бабёр-падарожнік жыў ў ліўневодзе з трыма выхадамі на паверхню. Хітры звярок ласаваўся клубніцамі на гародах столінчукоў і падгрызаў вішні, каб зрабіць запруду.



Пасля скаргаў мясцовых жыхароў прыехалі ратавальнікі, якія з дапамогаю брандспойту вымылі бабра з хованкі і пасадзілі ў клетку. Пасля яго адвезлі за межы Століна і адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі