Back in the USSR: ці зацягне Лукашэнка Беларусь у вайну і ў БССР — эфір
Павел Усаў / Еўрарадыё
Лукашэнка ізноў загаварыў (не пра тое, што “ён наеўся ўлады і гатовы быў бы саступіць сваё крэсла іншаму, але”… — гэта слухаць ужо нават не цікава) пра памылковую адмову ад сістэмы кіравання “як у Савецкім Саюзе”. Захад падмануў, а мы, савецкія людзі, і паверылі. Што праўда, беларусы даўно, спадзяюся, не савецкія, вяртання ў аднапартыйнае камуністычна-гэбісцкае мінулае не жадаюць. Але адзін прыхільнік краіны самага смачнага пламбіру настойліва імкнецца нас туды запіхаць. І не саромеецца пра гэта сказаць. І гэта без уліку моўнага пытання, якое ў чарговы раз падзяліла беларусаў.
Што стаіць за настальгіяй Лукашэнкі па часах “вялікага Савецкага Саюза” і ці магчыма сёння зацягнуць у тое мінулае Беларусь? Ці не перабольшана моўная праблема для літаратараў і выдаўцоў за мяжой і ці магчымы па гэтым пытанні кансенсус? Як выглядаюць сёлетнія выбары ў Каардынацыйную раду і ці зможа яна вярнуць сабе давер беларусаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым у 12:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.