Бацька загінулай гродзенкі: На лаве падсудных — не ўсе вінаватыя
З такой заявай перад журналістамі выступіў Юрый Кубараў — бацька загінулай гродзенкі Юліі Кубаравай.
Суд па гучнай справе цэнтра "Экамедсэрвіс" ідзе ў Кастрычніцкім раёне Мінска.
Юрый Кубараў заявіў, што сума кампенсацыі для яго не з'яўляецца важнай і ён не хоча, каб нехта спекуляваў на гэтай тэме. Па яго словах, гэта сімвалічная сума, проста каб пакараць вінаватых. Ён назваў сябе забяспечаным чалавекам.
На думку Кубарава, за смерць яго дачкі павінна адказваць уся брыгада, якая праводзіла аперацыю. Між тым сёння пад судом апынуліся толькі анэстэзіёлаг і кіраўнік медцэнтра.
Кубараў мяркуе, што працэс "Экамедсэрвіса" павінен стаць паказальным, як у справе Кавалёва і Канавалава. Усе вінаватыя медработнікі (лекары і медсёстры) павінны быць пакараныя паводле закону і пазбаўленыя права займацца медычнай дзейнасцю, каб не маглі прынесці шкоду, кажа бацька загінулай гродзенкі.
Фота — ctv.by