Баевікі ДНР прызналіся, што атрымліваюць ваенную тэхніку з Расіі (відэа)

Відэазапіс гутаркі Кургіняна з лідарамі сепаратыстаў са Славянска быў размешчаны ў інтэрнэце ў панядзелак. На відэа самаабвешчаны начальнік штаба са Славянска, які падпарадкоўваецца лідару тэрарыстаў Ігару Гіркіну, абураецца, што Расія недастаткова дапамагае ім зброяй і тэхнікай. Ён расказвае, што ў Славянску яны атрымалі “тры танкі і тры БМП”.

У сваю чаргу самаабвешчаны лідар сепаратыстаў Павел Губараў на відэа гаворыць, што тэрарысты атрымалі некалькі дзясяткаў танкаў. “За апошнія тры тыдні мы атрымалі танкаў 30-40, іх не было раней", — дадае ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі