Баевікі "Ісламскай дзяржавы" захапілі чатыры сотні закладнікаў у Сірыі

Баевікі "Ісламскай дзяржавы" захапілі чатыры сотні закладнікаў у Сірыі

Па словах баевікоў экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава", падчас нападу на горад Дайр Эз-Заур на ўсходзе Сірыі яны захапілі 400 мірных жыхароў. Як паведамляюць праваабаронцы з апазіцыйнага Сірыйскага цэнтра маніторынгу за захаваннем правоў чалавека, захопленыя — жыхары паўночна-заходніх раёнаў горада.

BBC адзначае, што гэтая інфармацыя пакуль не атрымала пацвярджэння з незалежных крыніц.

Раней цэнтр маніторынгу паведаміў, што пры нападзе баевікоў на Дайр Эз-Заур загінула па меншай меры 135 чалавек: 85 мірных жыхароў і 50 байцоў праўладных сіл.

Дзяржаўныя СМІ Сірыі называюць яшчэ больш высокія лічбы, сцвярджаючы, што пры нападзе загінула каля 300 мірных жыхароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі