Баевікі забілі семярых турыстаў у музеі ў Тунісе

У сталіцы Туніса ўзброеныя баевікі ўварваліся ў музей, размешчаны побач з парламентам краіны. Яны адкрылі агонь па наведвальніках установы. Як паведамляе ВВС, забітыя прынамсі сем замежных турыстаў і адзін мясцовы жыхар.

Баевікі ўзялі некалькі чалавек у закладнікі. Месца здарэння ачэпленае паліцыяй, дэталі падзеяў высвятляюцца.

Па звестках МЗС Беларусі, якія перадае interfax.by, нашых суайчыннікаў сярод загінулых няма. "Праверка дадзенага факту і ў цэлым абставінаў, якія мелі месца ў Тунісе, цяпер ажыццяўляецца расійскай амбасадай у каардынацыі з органамі ўнутраных спраў Туніса", — заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык.

Па звестках СМІ, сярод загінулых — чатыры палякі.

Фота — ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі