Баксёр Сяргей Ляховіч вяртаецца на рынг
Былы чэмпіён свету па версіі WBO у суперцяжкай вазе вырашыў вярнуцца на рынг.
22 лютага ў Фініксе беларус Ляховіч сустрэнецца з амерыканскім баксёрам Чадам Дэвісам, паведамляе tribuna.com.
Нагадаем, што Ляховіч прайграў свае тры апошнія паядынкі накаўтам. Прычым апошні яго сапернік Дэантэй Уайлдэр накаўтаваў яго ўжо ў першым раўндзе.
Сёлета ў траўні Ляховічу споўніцца 38 гадоў. У прафесійным боксе ён дэбютаваў ў снежні 1998 года. Тытул чэмпіёна свету ён заваяваў у красавіку 2006 года.
Фота — youfight.info