Банк БелВЭБ уводзіць камісію за зняцце грошай у сваіх банкаматах — мінімум 7 руб

Банк БелВЭБ уводзіць камісію за зняцце грошай у сваіх банкаматах — мінімум 7 руб

Банк БелВЭБ з 25 жніўня ўводзіць камісію за зняцце грошай у сваіх банкаматах і касах, а таксама ў банкаматах і касах банкаў-партнёраў (СБС і "Альфа-банк"). Змены закранаюць трымальнікаў карпаратыўных картак БЕЛКАРТ-PREMIUM, паведамляе прэс-служба банка.

Камісія будзе складаць 0,5% ад выдадзенай сумы. Пры гэтым паведамляецца, што мінімальнае камісійнае вылічэнне складзе 7 рублёў.

Гэта значыць, што пры здыманні сумы да 1400 рублёў камісія ў кожным разе складзе 7 рублёў. Адпаведна, здымаць невялікія сумы стане вельмі нявыгадна; калі зняць, напрыклад, 50 рублёў, усё адно банк забярэ 7 рублёў камісіі.

Гэта першы ў Беларусі выпадак, калі банк бярэ камісію за зняцце грошай са сваіх картак у сваіх жа банкаматах.

Беларуская "дачка" расійскага "Внешэкономбанка" (ВЭБ) знаходзіцца пад санкцыямі ЕС супраць беларускіх уладаў і пад санкцыямі ЗША супраць Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі