Барабанны Біт-2009: з альпійскай трубой, балканскімі матывамі і бенефіцыянтам
Пра тое, хто перамог у конкурсе і як святкаваўся бенефіс Аляксандра Сапегі, глядзіце і чытайце тут.
Ужо з першага нумару канцэрта, які складана называўся “ Гала-канцэрт фестываля-конкурса “Барабанны біт-2009” і “Аляксандр Сапега – 35 гадоў за барабанамі” было зразумела, што Продзіджы адпачываюць. Можна было ўявіць тых змерзлых людзей са стадыёна “Дынама”, якія “слэмілі” не доўга, і парадавацца за нас — гледачоў ДК МАЗ, якія не слэмілі, аднак у адносным цяпле(ацяпляльны сезон толькі пачынаецца!) радасна маталі нагамі, галовамі і ўсміхаліся. Усміхаліся і балдзелі (жаночая палова прысутных са мной пагадзіцца) ад энергетыкі, пазітыву, маладой сілы і драйву Аркестра Мінскай музычнай вучэльні імя Глінкі пад кіраўніцтвам Аляксандра Ліпніцкага — першага пераможцы Барабаннага Біту.
Такім чынам, галоўную ролю на “Барабанным Біце”, зразумела, выконвалі барабаны. А кіраваў барабанамі і “бітам” бенефіцыянт і бубнач Аляксандр Сапега.
Адзін за адным на сцэне з’яўляліся лепшыя бубначы Беларусі, у тым ліку і былыя пераможцы конкусу “Барабанны Біт”, са сваімі калектывамі.
Сёлетнім пераможцам “Барабаннага Біту” стаў Аляксандр Мінец — бубнач гурта Hush, які, мабыць, ведаюць дзякуючы ўдзелу ў ім Георгія Калдуна і перапеўкам песень Deep Purple. Па словах Аляксандра, бубны Mapex, якія дасталіся яму ў падарунак, будуць актыўна граць, раз’яжджаць па краіне з гастролямі, а сам пераможца выглядае вельмі задаволеным падзеяй.
Аляксандр Мінец: “Я доўга ішоў да гэтай перамогі. Вось, нарэшце, прыйшоў, і адчуваю сябе цудоўна!
Калі браць пад увагу той факт, што бубначоў-пераможцаў “біту” можна назіраць у лепшых беларускіх гуртах і аркестрах, то Аляксандр Мінец не збіраецца далучацца да іх. Бубнач хоча перамясціцца на прыступку вышэй са сваім гуртом Hush і чакае патрэбнага месца і патрэбнага часу для падобнага кроку.
З былых канкурсантаў на сцэне выступіў гурт Андрэя Маўрына — цяпер бубнача прэзідэнцкага аркестра. Гурт, у складзе якога апроч Андрэя — знакамітыя Павел Аракелян, Канстанцін Гарачы і Людміла Крукоўская, пагрузіў публіку ў псіхадэлічна-джазавы транс.
Апроч непераможных канкурсантаў і зорак, на сцэну “Барабаннага Біту” выйшлі і дэбютанты: Drum-Street-Show “Стрэс”(студэнты Аляксандра Сапегі) і гурт “Green Pepper” за бубнамі якога сядзеў сын Аляксандра Ян. Гурт, які нагадваў ранніх Red Hot Chilli Рeppers, быў успрыняты публікай “на ўра”, таму і выступалася гурту, што дагэтуль граў толькі на святах горада, паводле словаў Сапегі-малодшага, лёгка:
Ян Сапега: “Вельмі лёгка выступалася. Хваляванне неяк адпала само сабою. Мы граем на гарадскіх святах. Пакуль маладыя і нявопытныя, на больш сур’ёзныя мерапрыемствы нас не бяруць”.
Вядучы канцэрта-бенефіса Зміцер Падбярэзскі час ад часу зачытваў гісторыі з кнігі Сапегі “100 кубкаў яблычнай гарбаты”, чарговы тыраж якой з’явіўся ў верасні, казаў толькі добрыя словы пра бенефіцыянта і выклікаў на сцэну чарговых выступоўцаў.
Другі бацька-заснавальнік “Барабаннага Біту” Аляксандр Старажук з’явіўся на сцэне разам з калегамі па гурту “Ляпіс Трубяцкой”(не хапала толькі Міхалка, Булатнікава ды Ўладыкі:))) з шасціметровай альпійскай трубой!
Гурт Apple Tea, за бубнамі якога Аляксандр Сапега знаходзіцца ўжо 15 гадоў, парадаваў гледачоў порцыяй сучаснага джаз-року.
Другі калектыў “Князя”, акардэонны ансамбль “Фестываль”ўзарваў залу апладысментамі, крыкамі “брава” і бісам. Балканскія матывы ўскалыхнулі джазава-барабанную прастору настолькі, што выступ “Фестываля” падаўся нам адным з найбольш яскравых момантаў канцэрту.
Завяршаў фестываль сэт ад гурта “Drum Extasy” і джэм-сэйшн бубначоў-удзельнікаў імпрэзы пад кіраўніцтвам бенефіцыянта Сапегі.
Падаецца, ніхто расчараваным залу не пакінуў, нават Філіп Чмыр, вядомы свам іранічным падыходам да розных культурніцкіх падзей:
Філіп Чмыр: “Увогуле ўсё добра. Мне тут усё спадабалася: вельмі добрая атмасфера і вельмі добры напрыканцы джэм атрымаўся”.
Па словах Змітра Падбярэзскага, фэст “Барабанны Біт” — прыклад сапраўднага беларускага шоў-бізнеса, у які не павінна ўмешвацца дзяржава. Адзінае, што хвалюе Змітра — куды падзенуцца бубначы-пераможцы “біту” пры нашай фанернай эстрадзе?
Зміцер Падбярэзскі: “Мяне больш за ўсё радуе тое, што гэта ўсё адбываецца не пад крылом дзяржавы. І такі павінен быць шоў-бізнес. Дзяржава не павінна ў яго ўмешвацца. Я вельмі рады, што ў нас ужо ёсць некалькі спецыялізаваных фестываляў: “Грыфаманія”, “Барабанны Біт”. Адзінае, што мяне хвалюе — куды пойдуць усе гэтыя маладыя барабаншчыкі, якія перамагаюць у конкурсе? Эстрада наша фанерная. Адзінае, відаць, дзе нашых барабаншчыкаў чакаюць, дык гэта ў ваенных частках. Але там — два гады. Трэба задумвацца сур’ёзна: дзе ім далей працаваць”.
Аляксандр Старажук падзяліўся з Еўрарадыё кароткай гісторыяй стварэння “Барабаннага Біту” і запэўніў, што барабанная школа ў Беларусі ёсць:
Аляксандр Старажук: "Хачу сказаць, што пачыналася ўсё як заўсёды на голым энтузіязме: мы сустрэліся з Сашам на чыгуначным вакзале, і з’явілася думка правядзення фэста. Падобныя фэсты існуюць у Амерыцы, Еўропе. Энтузіязм застаўся. Дзякуй Богу, знайшліся людзі, якія гэта падтрымліваюць, фінансуюць. Па вялікаму рахунку, гэта дабрачынны канцэрт для ўсіх музыкаў. Я вельмі рады, што фэст працягваецца, і, галоўнае, што рост маладых музыкаў проста фантастычны! Калі так будзе і далей, я буду вельмі рады за нашу краіну — барабанная школа ў Беларусі ёсць! Я пафас не асабліва люблю, але сёння, па-мойму, быў канцэрт ад душы".
На жаль, з самім бенефіцыянтам Еўрарадыё перакінуцца слоўкам не ўдалося: недзе бегаў, аднак наслухацца добрых словаў пра Сапегу ад сяброў і калегаў давялося шмат.
Калега па Apple Tea Канстанцін Гарачы шчаслівы, што лёс звязаў яго з Сапегам:
Канстанцін Гарачы: “Саня фантастычна дзейны чалавек, і мне гэта вельмі падабаецца. Ён арганізуе фестывалі, ён піша кнігі і артыкулы ў інтэрнэце. Я ведаю, што яго ЖЖ наведваюць юзеры з усяго свету. Карацей, у Сані творчасць праяўляецца ва ўсім. Аднак такая вялікая справа, як барабанны фэст, аказалася пад сілу толькі яму. Ён гэта зрабіў. Сапраўдны князь! Увогуле, у нас вельмі мала фестываляў, тусовак, нагодаў, калі збіраецца шмат музыкаў: і бубначы, і гітарысты, і клавішнікі, і басісты, якія граюць разам і размаўляюць. І вось Саня арганізаваў падобную гарачую кропку! Я вельмі рады, што нас звёў лёс, што мы дагэтуль разам граем, пішам альбомы. Гэта вялікае шчасце”.
Аляксандр Старажук не любіць пафасу:
Аляксандр Старажук: “Сапегу я ведаю з 1985-га году. Музыка ад Бога. Ён варты!”
Зміцер Падбярэзскі зазірае далёка наперад:
Зміцер Падбярэзскі: “Сапега — цудоўнейшы чалавек з ліку тых рэдкіх у Беларусі музыкаў, якія зрабілі сябе. Зрабілі пастаяннай працай, пастаяннай зараджанасцю на тое, каб граць і ўдасканальвацца. Барабанны Біт для яго — гэта таксама нейкая чарговая прыступка ў яго прафесійным росце, дзе ён выступае ўжо не проста як музыка, а як арганізатар, набывае праз гэта аўтарытэт. Саша любіць нешта ствараць, і відаць, што да скону жыцця ён не супакоіцца. Дзякаваць Богу!”
Спадара Падбярэзскага падтрымлівае і Ян Сапега:
Ян Сапега: “Я зычу майму тату развіваць сваё майстэрства і найдалей!”