Барак Абама сустрэнецца з прэзідэнтамі краін Балтыі ў Таліне (відэа)

Як адзначае ВВС, Барак Абама запэўніць кіраўнікоў Эстоніі, Латвіі і Літвы, што яны могуць разлічваць на падтрымку NATO у выпадку агрэсіі з боку Расіі. Па выніках сустрэчы прэзідэнта ЗША з прэзідэнтамі Томасам Хендрыкам Ільвесам, Андрысам Берзіньшам і Даляй Грыбаўскайтэ чакаецца іх сумесная заява для прэсы.

Візіт Абамы называюць "сігналам для Масквы", што краіны Балтыі знаходзяцца пад надзейнай абаронай NATO.

Пасля візіта ў Эстонію Барак Абама прыме ўдзел у саміце NATO, які пройдзе ва Уэльсе. Там будзе абмяркоўвацца пытанне стварэння сіл хуткага рэагавання колькасцю ў некалькі тысяч чалавек для абароны сваіх чальцоў на ўсходзе Еўропы ад магчымай расійскай агрэсіі.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі