Барак Абама танцаваў "новы гангнам стайл" у Кеніі (відэа)

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас свайго першага афіцыйнага візіту ў Кенію выканаў нацыянальны танец гэтай краіны пад песню папулярнага там спевака Сауці Сола. Разам з ім танцавалі кенійскі прэзідэнт Ухуру Кеніята і іншыя афіцыйныя асобы, інфармуе РІА "Новости".

За суткі відэаролік набраў некалькі дзясяткаў тысяч праглядаў. Некаторыя выданні назвалі танец Абамы "новым гангнам стайлам" (маецца на ўвазе суперпапулярны відэакліп Gangnam Style карэйскага спевака Psy).

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі