Барыса Хамайду ў Віцебску затрымаў спецназ
Віцебскі апазыцыянер агітаваў за байкот выбараў, перадае Радыё "Свабода". Ён выйшаў з плакатам "Без легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў з легітымным вынікам". У цэнтры Віцебску апазыцыянер прастаяў каля гадзіны. Потым прыбылі байцы спецназу і загадалі згарнуць плакат. Хамайда адмовіўся, тады міліцыянты абвінавацілі яго ў непадпарадкаванні і завезлі ў пастарунак.
Нагадаем, што на пачатку тыдня Хамайда ўжо затрымоўвалі разам з сябрам КХП БНФ Янам Дзяржаўцавым. Апазіцыянеры тады таксама заклікалі да байкоту выбараў. Іх арыштавалі і прысудзілі Хамайду 5 сутак арышту (пазней арышт быў зменшаны да адных сутак), а Дзяржаўцаву — штраф у 350 тысяч рублёў.