Барысаўчанка патэлефанавала ў міліцыю — яе абвінавацілі ў "абразе прэзідэнта"

Барысаўчанка патэлефанавала ў міліцыю — яе абвінавацілі ў "абразе прэзідэнта"

На жыхарку Барысава Аксану Дашдан пачалі крымінальную справу — яе вінавацяць у абразе прэзідэнта, паведамляе ex-press.by. 

23 кастрычніка, як кажа жанчына, яна чытала навіны ў інтэрнэце пра чарговы разгон акцый у Мінску. Перад яна сама была сведкай жорсткага затрымання сваёй сяброўкі. Узрушаная навінамі, жанчына патэлефанавала ў міліцыю і стала абурацца. Па яе словах, у адказ міліцыянты сталі яе правакаваць — і Дашдан выказалася, у тым ліку на адрас Аляксандра Лукашэнкі

Неўзабаве яе адрас вылічылі і прыехалі па яе. Барысаўчанку асудзілі на 12 дзён адміністрацыйнага арышту. Па яе словах, спрабавалі ціснуць на яе дачку, пагражалі забраць дзяцей. 

Перад вызваленнем Дашдан паведамілі, што на яе пачалі крымінальную справу. Жанчына абураецца:

"Калі я сядзела ў ізалятары (яшчэ да камеры) — як мяне абражалі міліцыянты, як ставіліся да мяне, як штурхалі, якімі словамі казалі... Гэта не дай божа! Я такога яшчэ не бачыла. Значыць, народ можна абражаць, а ў бок прэзідэнта?.."

Дашдан кажа, што нічога не мае супраць асабіста кіраўніка дзяржавы, але ёй не падабаецца кіраванне дзяржавай. Жанчына кажа, што не хоча жыць пры такой уладзе сама і не хоча, каб пры такой уладзе жылі яе дзеці.

Зранку 4 снежня яна павінна ў 8:30 з'явіцца да следчага. Аксане Дашдан сказалі, што яе павязуць, але не ўдакладнілі куды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі