Башар Асад упершыню выказаўся пасля ўцёкаў з Сірыі
Башар Асад
Былы сірыйскі дыктатар Башар Асад апублікаваў зварот з Масквы, паведамляюць расійскія СМІ. Гэта яго першая публічная заява пасля ўцёкаў з Сірыі.
Асад заявіў, што не збіраўся пакідаць Сірыю, але Расія "прапанавала эвакуацыю".
"Па прыбыцці на авіябазу Хмеймім у тую раніцу стала ясна, што нашыя войскі цалкам адведзеныя з усіх баявых парадкаў. З пагаршэннем абстаноўкі на месцах у гэтым раёне сама расійская вайсковая база зазнала ўзмоцненыя ўдары беспілотнікаў.
Масква запытала камандаванне базы пра арганізацыю неадкладнай эвакуацыі ў Расію ўвечары ў нядзелю, 8 снежня. Гэта адбылося на наступны дзень пасля падзення Дамаска, краху апошніх вайсковых пазіцый і, як наступства, паралічу ўсіх астатніх дзяржаўных інстытутаў", — апраўдваецца Асад.
Раней паведамлялася, што Асад не папярэдзіў сваіх прыхільнікаў, што пакідае краіну. Нават малодшы брат Башара Асада не ведаў, што той вырашыў уцячы з Сірыі. Паводле звестак Reuters, за некалькі гадзін да ад'езду з краіны сірыйскі дыктатар сабраў высокапастаўленых супрацоўнікаў спецслужбаў і войска і заявіў ім, што "вайсковая дапамога ад Расіі ўжо ў дарозе".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.