БАТЭ разграміў у гасцях “Гомель”
Скончыўся 3 тур чэмпіянату Беларусі па футболе.
Апошнім матчам гэтага кола была сустрэча “Гомель” — БАТЭ, якая прайшла ў Гомелі 13 красавіка. Вынік гульні фактычна быў вырашаны яшчэ ў першым тайме: трэці гол у браму гаспадароў барысаўчане забілі яшчэ на 40-й хвіліне, а пасля заўважна знізілі актыўнасць. Зрэшты, гэта не дапамагло гамяльчанам выправіць сітуацыю — 0:3.
Нагадаем вынікі іншых матчаў 3 тура: “Мінск” — “Слуцк” — 1:0, “Дняпро” — “Тарпеда-БелАЗ” — 2:2, “Нёман” — “Нафтан” — 0:2, “Шахцёр” — “Дынама” (Мінск) — 0:0, “Белшына” — “Дынама” (Брэст) — 7:0.