"Баварыя" і "Атлетыка" выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў (відэа)

Мюнхенская "Баварыя" пасля гасцявой перамогі (2:0) ўпэўнена сябе адчувала ў хатнім матчы з лонданскім "Арсеналам". На гол Швайнштайгера на 55-й хвіліне адказаў на 57-й Падольскі (праўда, забіў яго пасля фола супраць Лама, на што арбітр не звярнуў увагі). Нічыя — 1:1. "Баварыя" магла і перамагчы, але Мюлер ужо ў даданыя хвіліны не рэалізаваў пенальці.



Мадрыдскі "Атлетыка" пасля перамогі ў першым матчы з лікам 1:0, на сваім полі разграміў "Мілан" — 4:1. Праўда, да 40-й хвіліны лік быў яшчэ 1:1 і ў гасцей былі пэўныя надзеі, якія пахаваў трапным ударам Туран.



Сёння "Барселона" гуляе з "Манчэстар Сіці", жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2" (пачатак у 22.35). Вынік першага матча — 2:0 на карысць "Барсы". ПСЖ прымае "Баер", жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5" (пачатак у 22.35).  Вынік першага матча — 4:0 на карысць французскага клуба.



18 сакавіка згуляюць "Чэлсі" і "Галатасарай", мадрыдскі "Рэал" і "Шальке-04", 19-га — дортмундская "Барусія" і "Зеніт", "Манчэстар Юнайтэд" і "Алімпіякос".



Нагадаем, лёсаванне матчаў 1/4 фінала пройдзе 21 сакавіка.

Фота — Reuters, AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі