Бел-чырвона-белыя сцягі над палацам у Нясвіжы і Купалаўскім тэатрам
Бел-чырвона-белыя сцягі з'явіліся над палацам у Нясвіжы і над Купалаўскім тэатрам у Мінску. "Мы салідарны з народам", — кажа ў каментары nn.by дырэктар Нясвіжскага замка Сяргей Клімаў. Паводле яго слоў, калектыў сочыць за забастоўкамі, якія праходзяць у краіне.
"Каб усе бачылі, што мы далучаемся, што мы салідарныя з усімі людзьмі добрай волі", — кажа дырэктар.
Тым часам на купалаўцаў ужо пачаўся ціск. Яны запісалі відэазварот, у якім заявілі: "Наша сям’я заўсёды разам, нашая пазіцыя нязменная. Мы будзем бараніць кожнага члена нашай сям'і!".
Як вядома, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Латушка падтрымаў пратэсты ў Беларусі, удзельнічаў у вулічных акцыях, заклікаў міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева пайсці ў адстаўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.