Беларус 100 гадоў таму прадказваў "Наваросію" са сталіцай у Адэсе (фота)
Нядаўна былі апублікаваныя раней невядомыя дзённікавыя запісы вядомага беларускага мастака і філосафа Язэпа Драздовіча (1888 — 1954).
Яны ахопліваюць перыяд Першай сусветнай вайны. Язэп Драздовіч прыгадвае, што дзесьці ў 1916-м ці ў пачатку 1917-га года прыслаў беларускаму дзеячу ў Петраградзе Браніславу Эпімах-Шыпіле праект стварэння на руінах Расійскай імперыі "Усходне-еўрапейскіх злучаных штатаў".
У ім Мінск быў пазначаны сталіцай "Беларусі", а Вільня — сталіцай "Беларускай Літвы". Сталіцай жа Літвы была Коўна (Каўнас). Паводле Драздовіча, Кіеў мусіў стаць сталіцай Украіны, а вось Адэса — сталіцай "Наваросіі". Як вядома, менавіта такую дзяржаву цяпер спрабуюць стварыць прарасійскія сілы на Данбасе. Але Адэса застаецца ўкраінскім горадам.
Успаміны Язэпа Драздовіча гл. тут.
Адна з карцін Я. Драздовіча, прысвечаная жыццю на іншых планетах Сонечнай сістэмы.