Беларусь атрымае ад Расіі дадатковыя $400 млн за “ператаможку” нафты

Беларусь атрымае ад Расіі дадатковыя $400 млн за “ператаможку” нафты

Беларусь атрымае дадатковых 410 мільёнаў долараў ад Расіі ў выглядзе экспартных пошлін на нафту. Гэта звязана з павышэннем яго кошту, паведаміў журналістам першы віцэ-прэм’ер і кіраўнік Мінфіна Расіі Антон Сілуанаў.

Ён спаслаўся на пагадненне пра гэтак званую “ператаможку”, якое прадугледжвае дадатковыя абавязанні Расіі перад Беларуссю ў выпадку росту коштаў на нафту. Таму ў расійскі бюджэт на гэты год уносяцца дадатковыя 27 мільярдаў расійскіх рублёў (410 мільёнаў долараў).

11 кастрычніка Беларусь атрымала 263 мільёны долараў з “ператаможкі” нафты, не выплачаныя з чэрвеня. Але ж пры гэтым наша краіне страціла магчымасць набываць нафтапрадукты і звадкаваны вуглевадародны газ не для патрэбаў уласнай нафтахімічнай прамысловасці.

Летась Масква і Мінск дамовіліся пра пастаўку 24 мільёнаў тонаў нафты ў год у межах індыкатыўнага баланса: фактычныя пастаўкі складаюць 18 мільёнаў тонаў, а 6 мільёнаў тонаў кампенсуюцца ў рамках працэдуры “ператаможкі”.

У 2017 годзе Беларусь атрымала такім чынам каля 550 мільёнаў долараў, піша TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі