Беларусь атрымае ядзерны рэактар узамен на высокаўзбагачаны ўран?
Беларусь атрымае ядзерны рэактар на нізкаўзбагачаным уране ўзамен на сваю адмову ад запасаў высокаўзбагачанага ўрану, які можа выкарыстоўвацца для вырабу ядзернай зброі. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на амерыканскае агенцтва Associated Press. Сёлета ў красавіку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсць "сотні кілаграмаў" высокаўзбагачанага ўрану і што ён выкарыстоўваецца выключна ў навуковых мэтах. Паводле амерыканскага Інстытуту міжнародных даследаванняў у Мантэрэі, Беларусь мае каля 170 кілаграмаў высокаўзбагачанага ўрану ў Аб'яднаным інстытуце энэргетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны. Паводле іншых, неафіцыйных крыніцаў, высокаўзбагачанага ўрану ў Беларусі значна менш — каля 40 кілаграмаў. Але нават такой колькасці дастаткова, каб вырабіць некалькі ядзерных бомбаў.
Як паведаміла Associated Press са спасылкай на крыніцу ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША, паводле падпісанай цяпер дамовы Беларусь перадасць Расіі 220 кілаграмаў высокаўзбагачанага ўрану. Аднак, як сказаў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту, пакуль нельга сказаць, якая частка гэтага ўрану прыдатная для вырабу ядзернай зброі.