Беларусь будзе выдаваць замежнікам групавыя ўязныя візы
Граніца Беларусі / Ілюстрацыйнае фота
Урад Беларусі сваёй пастановай № 502 змяніў візавыя правілы краіны — частка навін пачне дзейнічаць з 3 верасня.
Так, уязныя візы могуць цяпер быць індывідуальнымі або групавымі.
Групавая ўязная віза выдаецца пры ўмове, што ў Беларусь адначасова заязджае або кіруецца транзітам праз яе тэрыторыю група замежнікаў колькасцю 10 і больш чалавек, калі ў іх агульная мэта паездкі.
Акрамя таго, замежнікам дазволена падаваць візавую заяўку не толькі асабіста, але і па пошце, кур'ерам, праз прадстаўніка або пастаўшчыка паслуг.
Новыя візавыя правілы таксама дазваляюць МЗС, Дзяржпамежкамітэту, КДБ і МУС фармаваць спіс дзяржаў, недабранадзеных у міграцыйным стаўленні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.