Беларусь хоча стварыць IT-школу Усходняга партнёрства
МЗС Беларусі прапануе Еўрасаюзу адкрыць у Мінску IT-школу Усходняга партнёрства.
Пра гэта 4 кастрычніка заявіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на структураваных кансультацыях Беларусь — ЕС, інфармуе прэс-служба МЗС.
Намеснік міністра таксама прапанаваў стварыць "лічбавую вітрыну" Усходняга партнёрства ў Еўрасаюзе для прасоўвання лічбавага патэнцыялу ўсходнееўрапейскіх краін. Па яго словах, трэба распрацаваць адмысловую праграму для навучання студэнтаў з краін ЕС у краінах Усходняга партнёрства, а таксама развіваць адукацыйныя праграмы ў сферы смарт-спецыялізацыі на базе прадпрымальніцкіх універсітэтаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.