Беларусь і Расія створаць тры цэнтры сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў

Беларусь і Расія створаць тры цэнтры сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў

Беларусь і Расія створаць тры цэнтры сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў. Пра гэта было заяўлена ў пятніцу па выніках сустрэчы міністраў абароны Віктара Хрэніна і Сяргея Шайгу. Яна прайшла ў Маскве. Прэс-служба Мінабароны РФ паведамляе, што "вучэбна-баявыя цэнтры" будуць знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці нашай краіны і ў Ніжагародскай, Калінінградскай абласцях Расіі.

Прэс-служба Мінабароны Беларусі адзначае, што на перамовах абмяркоўваліся "актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва".

У лютым 2021-га ў Мінабароны Беларусі анансавалі "дадатковыя крокі ў галіне нацыянальнай бяспекі". Верагодна, стварэнне згаданых цэнтраў — адзін з такіх крокаў.

Беларусь і Расія створаць тры цэнтры сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў
Хрэнін і Шайгу / @modmilby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі