Лукашэнка: вайсковая база нам не трэба, але расійскія самалёты нам дайце

Лукашэнка: вайсковая база нам не трэба, але расійскія самалёты нам дайце

Падчас перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна актыўна абмярковалася абаронная тэматыка. Пра гэта Лукашэнк расказаў падчас нарады 2 сакавіка. 

Па яго словах, літаральна пару тыдняў таму на беларускую мяжу выляталі самалёты NATO. "І што мы вымушаныя былі зрабіць? Мы паднялі Су-30 — новы самалёт — і насустрач падляцелі ім. Змыліся за сотню кіламетраў",перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Ён згадаў, што ў 2014 годзе падчас чэмпіянату свету па хакеі расійскія самалёты прыбылі ў Беларусь для сумеснага дзяжурства. Лукашэнка прапанаваў працягнуць гэты досвед. На яго думку, Расія павінна паставіць у Беларусь ваенныя самалёты, на якіх будуць лятаць і расіяне, і беларусы.

"Дайце нам гэтыя самалёты. Але на гэтых самалётах, як тады, павінныя лятаць расіяне і беларусы разам. А баз дастаткова, іх не трэба ствараць, навошта грошы дарма выдаткоўваць... Лепш купіць або пабудаваць новыя самалёты для гэтага", — мяркуе Лукашэнка.

Таксама ён плануе да новых самалётаў прасіць у Расіі самае сучаснае ўзбраенне. "Мы не вядзем гаворку пра ядзерныя боегалоўкі. Мы вядзем гаворку пра звычайную зброю. Гэты блок, напэўна, быў самым шырокім у нашых перамовах", — прызнаўся Лукашэнка.

Ён заявіў, што Пуцін не адрынуў яго прапановы і з энтузіязмам паставіўся да ідэі далейшага вайсковага супрацоўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі