У Мінабароны Беларусі анансуюць "дадатковыя крокі ў галіне нацыянальнай бяспекі"

У Мінабароны Беларусі анансуюць "дадатковыя крокі ў галіне нацыянальнай бяспекі"

У Мінабароны Беларусі анансуюць "дадатковыя крокі ў галіне нацыянальнай бяспекі" ў 2021 годзе "ў выпадку працягу краінамі Захаду палітыкі эскалацыі напружанасці". Гэта прагучала 22 лютага ў Мінску на брыфінгу прадстаўнікоў Мінабароны перад ваеннымі аташэ. "Пазіцыю Міністэрства абароны" да аташэ даводзіў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў. Ён заявіў пра "непаважлівае стаўленне шэрагу дзяржаў да волевыяўлення беларускага народа".

"Рэакцыя на выбары прэзідэнта была палітызаванай і не накіраваная на развіццё добрасуседскіх адносін, — гаварыў генерал. — Бягучая сітуацыя (сукупнасць знешніх і ўнутраных пагроз бяспекі) запатрабавала пераацэнкі ваенна-палітычнай абстаноўкі".

Як вядома, Захад не прызнаў вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі з-за іх фальсіфікацыі. Санкцыі на афіцыйны Мінск пачалі накладацца і з-за гвалту сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў. Як стала вядома, у разгонах вулічных акцый удзельнічалі і вайскоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі