Беларусь і Расія ўзгаднілі баланс паставак расійскай нафты ў 2018 годзе
Беларусь і Расія ўзгаднілі індыкатыўны баланс паставак расійскай нафты ў 2018 годзе. Ён можа скласці 24 млн тон, заявіў намеснік міністра энергетыкі Расіі Кірыл Маладцоў, інфармуе БЕЛТА.
Раней стала вядома, што ў чацвёртым квартале бягучага года на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы Расія паставіць 4,5 млн тон нафты. Гэта адпавядае заяўцы Беларусі.