Беларусь і Расія вырашылі ўсе пытанні па пастаўках нафты, заяўляе Сямашка

Беларусь і Расія вырашылі ўсе пытанні па пастаўках нафты, заяўляе Сямашка

Паміж Беларуссю і Расіяй вырашаныя ўсе пытанні па пастаўках нафты. Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка паведаміў на сумесным пасяджэнні дзвюх палат Нацыянальнага сходу 20 снежня. 

Сямашка нагадаў, што перамовы па пастаўках нафты і газу паміж Беларуссю і Расіяй цягнуліся паўтара года — амаль увесь 2016-ы і пачатак 2017-га. "Па нафце мы цалкам урэгулявалі нашыя адносіны, атрымалі гарантыі па пастаўках 24 мільёнаў тон нафты штогод. Адхіленні могуць быць плюс-мінус 2 адсоткі, а гэта каля 480 тысяч тот з 24 мільёнаў тон", — распавёў віцэ-прэм'ер. Дамова з Расіяй па пастаўках нафты дазволіць забяспечыць беларускія НПЗ працай у нармальным рэжыме. 

Сямашка дадаў, што ўдалося вырашыць пытанне з абавязковай пастаўкай бензіну ў Расію, што было нявыгадна для Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі