Беларусь і Ўкраіна падпісалі мемарандум пра сумесную барацьбу з крызісам
Урады і Нацбанкі Беларусі і Ўкраіны ў аўторак падпісалі мемарандум агульных дзеянняў для мінімізацыі ўплыву сусветнага фінансавага крызісу на эканоміку дзвюх краін. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта. Дакумент быў падпісаны падчас сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі ў Чарнігаве.
РИА "Новости"
РИА "Новости"