Беларус Ігар Бокій — трохразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў

Беларус Ігар Бокій — трохразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў

Беларус Ігар Бокій — трохразовы чэмпіён XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. Чарговую перамогу плывец здабыў на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем (у катэгорыі S13). Як інфармуе БЕЛТА, Бокій паказаў вынік 3 хвіліны 55,62 секунды. Ігару не хапіла 7 сотых секунды, каб устанавіць новы сусветны рэкорд, які, дарэчы, належыць яму.

На Паралімпіядзе ў Рыа Бокій выйграваў заплывы на дыстанцыях 100 метраў батэрфляем і 200 метраў комплексным плаваннем. Таксама ён заваяваў бронзавы медаль на дыстанцыі 100 метраў брасам. На рахунку беларускіх паралімпійцаў 5 медалёў, з іх 4 заваяваў Ігар Бокій. Яму 22 гады, ён жыве ў Бабруйску. Выступае сярод спартсменаў з парушэннем зроку. На Паралімпійскіх гульнях у Лондане-2012 заваяваў 6 медалёў, у тым ліку 5 залатых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі