Беларускі паралімпіец Ігар Бокій заваяваў у Рыа пяты залаты медаль

Беларускі паралімпіец Ігар Бокій заваяваў у Рыа пяты залаты медаль

Беларускі паралімпіец Ігар Бокій заваяваў у Рыа-дэ-Жанейра пяты залаты медаль. На гэты раз ён выйграў на Паралімпіядзе заплыў на 100 метраў вольным стылем для спартсменаў са слабым зрокам. Бокій пераадолеў дыстанцыю з вынікам 50,90 секунды. На рахунку плыўца ўжо 6 медалёў. Раней ён выйграваў заплывы на дыстанцыях 50 м вольным стылем, 100 метраў батэрфляем, 200 метраў комплексным плаваннем, 400 метраў вольным стылем. Таксама Бокій заваяваў бронзавы медаль на дыстанцыі 100 метраў брасам.

Як вядома, у 2012 годзе на Паралімпіядзе ў Лондане Ігар Бокій заваяваў 5 залатых і 1 сярэбраную ўзнагароды. У Рыа ён можа палепшыць гэты вынік. У ноч з суботы на нядзелю беларус, як мы спадзяемся, паўдзельнічае ў фінальным заплыве на 100 метраў на спіне. Але для гэтага пасля 16-й гадзіны яму трэба ўдала выступіць у папярэднім заплыве.

Ігару 22 гады, ён жыве ў Бабруйску. Выступае сярод спартсменаў з парушэннем зроку.

 

Беларускі паралімпіец Ігар Бокій заваяваў у Рыа пяты залаты медаль
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі