У прызёраў Алімпіяды ў Рыя-дэ-Жанейра сапсаваліся медалі

У прызёраў Алімпіяды ў Рыя-дэ-Жанейра сапсаваліся медалі

Спартсмены, якія заваявалі медалі на Алімпіядзе і Паралімпіядзе ў Рыя-дэ-Жанейра, паскардзіліся на тое, што іх узнагароды сапсаваліся — пакрыліся іржаўчынай. Усяго папсавалася 140 медалёў. Цяпер іх вярнулі арганізатарам для рэстаўрацыі, перадае ВВС.

Прадстаўнік аргкамітэту Гульняў Марыа Андрада лічыць, што медалі папсаваліся з-за перападу тэмператур. Праблемы ўзніклі з сярэбранымі медалямі, якія былі зробленыя з перапрацаваных матэрыялаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі