Бокій назваў бронзавы медаль Рыа самым важным для сябе
Самай важнай для сябе ўзнагародай Паралімпіяды ў Рыа плывец Ігар Бокій назваў бронзавы медаль, заваяваны на дыстанцыі 100 м брасам. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 27 верасня, перадае БЕЛТА.
Шасціразовы чэмпіён Рыа паведаміў, што залатым медалям ён вельмі рады, але бронзавы для яго даражэйшы. "Вельмі складана даецца гэты стыль плавання, доўга рыхтаваліся да вырашальнага заплыву. У Лондане на гэтай дыстанцыі я не трапіў у прызёры, а ў Рыа заняў трэцяе месца. Вельмі ўзрадаваўся гэтаму дасягненню", — заявіў плывец.
На Паралімпіядах Бокій заваяваў 11 залатых медалёў. На лонданскіх спаборніцтвах 2012 года ён выйграў пяць залатых узнагародаў, у Рыа-дэ-Жанейра — шэсць медалёў: на дыстанцыях 100 м на спіне, 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем, 50, 100 і 400 м вольным стылем.