Ігар Бокій заваяваў пяты медаль на Паралімпіядзе ў Рыа

Ігар Бокій заваяваў пяты медаль на Паралімпіядзе ў Рыа

На Паралімпійскіх Гульнях у Рыа плывец Ігар Бокій заваяваў чарговы залаты медаль. Гэта пятая ўзнагарода беларускага спартоўца на сёлетніх Гульнях і чацвёртае "золата" (раней былі тры залатыя і адна бронзавая ўзнагароды).

Як інфармуе tut.by, Бокій стаў чэмпіёнам у плаванні на дыстанцыі 50 м вольным стылем у катэгорыі S13. У фінальным заплыве ён паказаў час 23,44 секунды. Такім чынам плывец абнавіў свой жа паралімпійскі рэкорд, які ўсталяваў за некалькі гадзінаў да таго ў папярэднім заплыве.

Срэбраным прызёрам Рыа стаў бразілец Карлас Фарэнберг (24,17), на трэцім месцы апынуўся Музафар Турсунхаджаеў з Узбекістана (24,21).

Цяпер зборная Беларусі на Паралімпіядзе-2016 мае 8 медалёў (6, 0, 2) і займае 15-е месца ў медальным заліку. Гэта чатыры залатыя і адна бронзавая ўзнагароды Бокія, а таксама па адным залатым медалі — у плыўца Уладзіміра Ізотава і фехтавальшчыка-вазочніка Андрэя Праневіча. Яшчэ адзін бронзавы медаль камандзе прынёс кідальнік дзіды Аляксандр Трыпуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі