Беларус Карнееў адбаксіраваў за Украіну супраць расіяніна (відэа)
Двубой праходзіў у Маскве, і дзівосы з падлікам ачкоў пачаліся ўжо з першага раўнда.
Вядомы беларускі баксёр цяжкай вагі Сяргей Карнееў у панядзелак 31-га красавіка сустрэўся з прызёрам чэмпіяната свету расіянінам Яўгенам Цішчанкам.
Беларус у якасці легіянера выступае ў складзе каманды “Украінскія атаманы”. У чвэрцьфінале Сусветнай серыі бокса (WSB) яна сустракалася з камандай Расіі. Матч праходзіў на фоне ўкраінска-расійскага канфлікту, таму аб’ектыўнасць судзейства ў Маскве адразу была пад пытаннем.
Сяргей Карнееў адразу пачаў працаваць першым нумарам. Аднак першы раўнд, на думку многіх спецыялістаў ад бокса, неабгрунтавана аддалі ў расійскі бок. Беларус быў вымушаны фарсіраваць падзеі і зламаць саперніка ў ранніх раўндах, аднак зрабіць гэтага з моцным Цішчанкам не ўдалося. У пятым раўндзе Цішчанка, які збольшага контратакаваў, перамог. Уцэлым двубой выглядаў роўным, але суддзі аддалі перамогу расіяніну "у адну брамку".
Зборная Расіі перамагла “Украінскіх атаманаў” з лікам 4:1. Матч у адказ адбудзецца ў Данецку праз тыдзень. Жоўта-блакітным трэба выйграваць 5:0. Калі лік будзе 4:1 на карысць “Атаманаў”, прызначаць двубой на выжыванне.