Беларусь можа заняць частку расійскага рынка праз эмбарга на ўкраінскія прадукты
Беларусь можа заняць некаторыя нішы на расійскім рынку з-за эмбарга на ўкраінскую прадукцыю. Пра гэта выказаўся 16 снежня ў Мінску генеральны дырэктар “Еўразійскага савета міжнароднага супрацоўніцтва”, член Расійска-беларускага дзелавога савета Аляксандр Альшэўскі.
Ён мяркуе, што беларуская прадукцыя можа заняць каля 80% плодагароднінных кансерваў, сокаў і пюрэ. Таксама мы можам заняць прэміум-сегмент на харчовым рынку.
“За другую палову бягучага года Беларусь прапанавала для расійскага рынка імпартазамяшчальную прадукцыю сярэдняга, вышэйшага за сярэдні і прэміум-класа, якая не толькі замяшчае шэраг санкцыйных прадуктаў з Заходняй Еўропы, Украіны і іншых краін, але і пераўзыходзіць яе па якасці” — выказвае меркаванне Альшэўскі .
На яго думку, беларускія тавары таксама могуць заняць нішу ў пастаўках сувенірнай прадукцыі, якая замяшчае кітайскую, у тым ліку па дзяржзакупак.
“Таксама можна казаць аб прадукцыі легпрама. Гэта тычыцца спецадзення для Расійскай чыгункі, абрусаў і сурвэтак для гасцінічнага бізнесу, спецыяльнага абутку. Беларусь па цане і якасці можа канкураваць”, - лічыць Альшэўскі.
Фота: youtube.com