Беларусь настойвае, каб Расія захавала аб'ёмы паставак нафтапрадуктаў

Беларусь настойвае, каб Расія захавала аб'ёмы паставак нафтапрадуктаў

Беларусь настойвае, каб Расія захавала аб'ёмы паставак нафтапрадуктаў. Пра гэта журналістам заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка, які раней узначальваў канцэрн "Белнафтахім", перадае БЕЛТА.

На мінулым тыдні расійскія чыноўнікі заявілі ў СМІ пра нерэнтабельнасць паставак нафтапрадуктаў у Беларусь. 

Па словах Ляшэнкі,  цяпер Расія прапаноўвае ўдакладніць баланс паставак нафтапрадуктаў. Пастаўкі нафты пад сумнеў ніхто не ставіць. "Гэта дамоўны працэс. Мы настойваем на тым, каб захаваць аб'ёмы, якія традыцыйна склаліся", — патлумачыў намеснік прэм'ера.

Ляшэнка дадаў, што беларускі бок выступае за стабільнасць. Па яго словах, напярэдадні працоўніай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якая адбудзецца 21 верасня, ідзе адпрацоўка тэмаў, ўдакладненне сум, разумення пытанняў.

На гэтым тыдні Ляшэнка правядзе сустрэчу з маскоўскім калегам, на якой будуць абмяркоўвацца гэтыя праблемы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі