Беларусь не падавала на Расію ў суд з-за нафты
Беларусь не падавала ў суд на Расію з-за рознагалоссяў па нафтавых кантрактах, піша Газета.ру са спасылкай на словы віцэ-прэм'ера Расіі Аркадзя Дварковіча. "Беларусь не падавала пазову. Яго не было" — заявіў чыноўнік.
Пра пазоў, нібыта пададзены на Расію ў суд Еўразійскай эканамічнай саюза (ЕАЭС), паведаміў на сваёй прэс-канферэнцыі на пачатку лютага Аляксандр Лукашэнка. Тады ён абвінаваціў афіцыйную Маскву ў зрыве дамоўленасцяў па пастаўках нафты.
Пазней Мінюст Беларусі паведаміў, што не рыхтаваў пазоў у суд ЕАЭС наконт нафты. Суд таксама заяўляў, што падобнага пазову не атрымліваў.
Прэс-служба Крамля падкрэсліла, што Расія аказвала і працягвае аказваць дапамогу Беларусі. Напрыклад, расійскія страты ад бяспошлінных паставак нафты ў 2011-2015 гадах яны ацэньваюць у 22,3 млрд долараў.