Беларусь паднялася ў рэйтынгу ўспрымання карупцыі з 107-га на 79-е месца

Беларусь паднялася ў рэйтынгу ўспрымання карупцыі з 107-га на 79-е месца

Беларусь за год паднялася ў рэйтынгу ўспрымання карупцыі з 107-га на 79-е месца. Пра гэта сведчыць штогадовае даследаванне міжнароднага руху Transparency International. Узровень карупцыі ў дзяржаўным сектары ацэньвалі эксперты і прадпрымальнікі. Чым ніжэй краіна знаходзіцца ў індэксе, тым вышэйшы ў яе ўзровень успрымання карупцыі.

Па выніках 2016 года Беларусь атрымала 40 балаў са 100, летась было 32 балы. Наша краіна займае ў індэксе 79-е месца разам з Кітаем, Бразіліяй і Індыяй. Расія, Украіна і Казахстан дзеляць 131-е. Польшча — 29-я, Літва — 38-я, Латвія — 44-я. Першае месца падзялілі Данія і Новая Зеландыя (у іх па 90 балаў), другое заняла Фінляндыя (89), трэцяе — Швецыя (88). Апошнія месцы занялі Паўночная Карэя (12), Паўднёвы Судан (11) і Самалі (10 балаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі