Беларусь пакінулі больш за тры тысячы іракцаў на васьмі самалётах

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Еўрарадыё​
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Еўрарадыё​

Мігранты з Ірака ў колькасці 3139 чалавек пакінулі Беларусь на 8 эвакуацыйных авіярэйсах, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на звесткі іракскай амбасады ў Маскве.

У амбасадзе таксама паведамілі, што за час міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы выдалі каля 175 транзітных пашпартоў тым, хто іх згубіў.

Колькасць мігрантаў, якія застаюцца ў Беларусі, дыпмісіі Ірака невядомая.

Як паведамляла Еўрарадыё, на сераду, 8 снежня, запланаваны чарговы вывазны рэйс з Беларусі — гэтым разам у сірыйскі Дамаск. Яго выканае авіякампанія Cham Wings на самалёце Airbus A-320.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі