Нафтапрадукты ў Расію Беларусь пакуль не пастаўляе

Беларусь пакуль не пастаўляе нафтапрадукты ў Расію, але скарачэння паставак у краіну нафты няма. З такой заявай выступіў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Ігар Бобыр на прэс-канферэнцыі ў сераду.

Па яго словах, якія перадае tut.by, па дамоўленасці паміж Беларуссю і Расіяй пастаўкі нафтапрадуктаў адбываюцца тады, калі гэта выгадна беларускім нафтаперапрацоўшчыкам і ў цэлым краіне.

Бобыр дадаў, што бліжэйшымі днямі пачнуцца перамовы з Расіяй пра пастаўкі нафты на 2016-ы і наступныя гады.

Пастаўкі нафты і бензіну — адна з двухбаковых дамоўленасцяў паміж Мінскам і Масквой у рамках стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Расія абавязалася пастаўляць Беларусі нафту па ўнутраных коштах, а Беларусь — пастаўляць Расіі нафтапрадукты. Расія пакуль што абяцала не прымаць меры і не зніжаць пастаўкі нафты з-за зніжэння паставак нафтапрадуктаў з Беларусі.
 
Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі